Перайсьці да зьместу

Вінцэнт Жук-Грышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Rasa (гутаркі | унёсак) у 20:38, 21 чэрвеня 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч
прэзыдэнт БНР
1970 — 1982
Папярэднік: Мікола Абрамчык
Наступнік: Язэп Сажыч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 лютага 1903
Сьцяг Расеі Будслаў, цяпер Мядзельскі раён
Памёр: 14 лютага 1989
Сьцяг Канады Канада
Сужэнец: Раіса Жук‑Грышкевіч
Адукацыя: Праскі ўнівэрэсытэт
Узнагароды:
Ордэн Пагоні

Вінцэнт Жук-Грышкевіч (10 лютага 1903, в. Будслаў, цяпер Мядзельскі раён14 лютага 1989, Канада) - беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, настаўнік.

Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да яе ліквідацыі, пасьля ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Праскім унівэрэсытэце (1926). У 1927-1939 быў настаўнікам Віленскае беларускае гімназіі. Прымаў актыўны ўдзел у грамадзка-нацыянальным жыцьці. У канцы верасьня 1939 быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зьняволены ў лягерах. У 1942 як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Пасьля вайны, з 1950 жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў прэзыдэнтам Рады БНР (1971-1982).

14 верасьня 1953 ажаніўся зь беларускай дзяячкай Раісай з Жукоўскіх. Пахаваны на беларускіх могілках Нью-Брансўік у штаце Нью-Джэрзі ў ЗША.

Папярэднік:
Мікола Абрамчык
прэзыдэнт Беларускае народнае рэспублікі
1970-1982
Пераемнік:
Язэп Сажыч