Вінцэнт Жук-Грышке́віч (23 лютага [ст. ст. 10 лютага] [2][3] 1903, в. Будслаў, цяпер Мядзельскі раён — 14 лютага 1989, Бэры (Barrie), Канада) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік, журналіст.
Навучаўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да яе ліквідацыі, пасьля ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Праскім унівэрсытэце (1926). У 1927—1939 быў настаўнікам Віленскае беларускае гімназіі. Прымаў актыўны ўдзел у грамадзка-нацыянальным жыцьці. У верасьні 1939 г., пасьля пачатку савецкай акупацыі, быў прызначаны рэдактарам-стылістам у газэце Віленская праўда, але ўжо 30 верасьня быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зьняволены ў лягерах.
У 1942 як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Пасьля вайны, з 1950 жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў Старшынём Рады БНР у 1971—1982 гг.