Перайсці да зместу

Тыямат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бел Мардук (справа) змагаецца з Тыямат.

Тыя́мат (літаральна «мора») — першародны салёнаводны акіян у шумера-акадскай міфалогіі.

У эпасе «Энума Эліш» (2 тыс. да н. э.) паказана як жаночы пачатак, які змешвае свае воды з Апсу і такім чынам дае нараджэнне новым істотам. Пасля смерці Апсу прызначае сваім мужам Кінгу, збіраецца адпомсціць багам, але яе забівае Мардук. З цела Тыямат ён стварае зямлю і неба.

На выявах Вавілонскага перыяду малюецца як цмокападобная пачвара, часам з некалькімі галовамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]