П’ер-Сімон Лаплас
П’ер-Сімон Лапла́с (фр.: Pierre-Simon Laplace; 23 сакавіка 1749 — 5 сакавіка 1827) — выдатны французскі матэматык, фізік і астраном; вядомы працамі ў галіне нябеснай механікі, дыферэнцыяльных ураўненняў, адзін са стваральнікаў тэорыі імавернасцей. Заслугі Ляпляса ў галіне чыстай і прыкладной матэматыкі і асабліва ў астраноміі велічэзныя: ён удасканаліў амаль усе раздзелы гэтых навук. Быў членам Французскага Геаграфічнага таварыства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў школе бенедыктынцаў. З 1771 прафесар Ваеннай школы ў Парыжы, з 1790 — старшыня Палаты мер і вагі. У 1799 міністр унутраных спраў.
Навуковыя працы па нябеснай механіцы, касмагоніі, тэорыі імавернасцей (тэарэма Лапласа), тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў (пераўтварэнне Лапласа, ураўненне Лапласа), матэматычнай фізіцы (аператар Лапласа), малекулярнай фізіцы (закон Лапласа), акустыцы, электрычнасці і магнетызме, оптыцы, філасофіі прыродазнаўства і інш. Распрацаваў тэорыю ўзбурэнняў нябесных цел, прапанаваў новы спосаб вызначэння іх арбіт, даказаў устойлівасць Сонечнай сістэмы ў межах вельмі працяглага часу. Выказаў гіпотэзу паходжання Сонечнай сістэмы (гіпотэза Лапласа), сфармуляваў прынцып механічнага дэтэрмінізму, які стаў асновай метадалогіі класічнай фізікі. Актыўна садзейнічаў рэарганізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі ў Францыі і ўкараненню ў практыку метрычнай сістэмы мер. У гады Французскай рэвалюцыі, разам з Лагранжам і Лежандрам, удзельнічаў у Камісіі па ўвядзенню метрычнай сістэмы.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У гонар яго названы кратар на Месяцы.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Pierre Simon Laplace de // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ P.S. de Laplace // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ https://zkm.de/en/person/pierre-simon-marquis-de-laplace Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 10 жніўня 2016.
- ↑ Pierre-Simon de Laplace // Académie française Праверана 7 ліпеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. І. Болсун. Лаплас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1749 годзе
- Нарадзіліся ў Францыі
- Памерлі 5 сакавіка
- Памерлі ў 1827 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Парыжскага філаматычнага таварыства
- Члены Французскай акадэміі
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Спіс вучоных і інжынераў на Эйфелевай вежы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы Францыі
- Матэматыкі Францыі
- Матэматыкі XVIII стагоддзя
- Матэматыкі XIX стагоддзя
- Міністры ўнутраных спраў Францыі
- Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы
- Масоны Францыі
- Масоны ВУФ