Дзмітрый Цімафеевіч Надзькін
Дзмітрый Цімафеевіч Надзькін | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 мая 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1992 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | лінгвістыка |
Месца працы | МДПІ імя М. Я. Яўсеўева |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | НДІМЛГІЭ |
Узнагароды |
Заслужаны дзеяч навукі МАССР (1984) Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Мардовіі (1995) |
Дзмітрый Цімафеевіч Надзькін (28 мая 1934, Іванцава, Лукаянаўскі раён Ніжагародскай вобласці — 15 ліпеня 1992, Хельсінкі, Фінляндыя) — эрзянскі лінгвіст і педагог, прафесар, доктар філалагічных навук, паэт[1].
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1934 годзе. У 1952 годзе скончыў Лукаянаўскае педагагічнае вучылішча, у 1957 годзе, з адзнакай, — гісторыка-філалагічны факультэт Горкаўскага ўніверсітэта, у 1967 годзе — аспірантуру НДІМЛГІЭ (Навукова-даследчы інстытут мовы, літаратуры, гісторыі і эканомікі, цяпер НДІ гуманітарных навук пры Урадзе Рэспублікі Мардовія). Займаўся выкладаннем рускай мовы ў Горкаўскай вобласці і Дагестане, займаў пасаду навуковага супрацоўніка сектара мардоўскага мовазнаўства НДІМЛГІЭ ў 1967—1972 гадах. З 1972 па 1992 гады — загадчык кафедры мардоўскага мовазнаўства ў Мардоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя М. Я. Яўсеўева[1].
У 1984 годзе навукоўцу было прысвоена званне прафесара, у тым жа годзе ён стаў заслужаным дзеячам навукі МАССР. Надзькін сканаў 15 ліпеня 1992 года ў Хельсінкі і быў пахаваны ў Саранску. У 1995 годзе яго пасмяротна ўзнагародзілі дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Мардовіі[1].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарству навукоўца належаць каля 60 навуковых прац і навучальных дапаможнікаў па макшанскай і эрзянскай мовах, прысвечаных, у прыватнасці, пытанням дыялекталогіі, марфалогіі, арфаграфіі і арфаэпіі. У мастацкую спадчыну Надзькіна ўваходзяць некалькі апублікаваных вершаваных зборнікаў: «Кустемат» («Ступені», 1977), «Чачомаэле» («Вытокі», 1983) «Эрямонь лув» («Жывая тканіна», 1987) і выдадзены пасмяротна ў 1993 годзе зборнік публіцыстыкі і паэзіі «Пинкст» («Кругі»), таксама ён перакладаў на эрзянскую мову біблейскія тэксты. Надзькін быў адным з арганізатараў і, з 1989 па 1992 гады, старшынёй таварыства нацыянальнага адраджэння «Мастарава»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г А. И. Сухарев. НАДЬКИН Дмитрий Тимофеевич // Мордовия: М-Я. — Мордовское книжное изд-во, 2004. — Т. 2. — 699 с. — (Мордовия: энциклопедия в двух томах).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дмитрий Тимофеевич Надькин. Чачома чистэнзэ 70 иетненень // «Сятко». — 2004. — № 5. — С. 86-107.
- Д. Т. Надькин, Л. П. Водясова. Язык, культура, этнос. — Мордовский гос. педагог. ин-т им. М. Е. Евсевьева, 2010. — 179 с. — ISBN 5815603112.
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
- Памерлі 15 ліпеня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Хельсінкі
- Пахаваныя ў Мардовіі
- Дактары філалагічных навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці эрзянскага мовазнаўства
- Педагогі Расіі
- Эрзянскамоўныя паэты
- Выкладчыкі Мардоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Я. Яўсеўева
- Выпускнікі ННДУ