Перайсьці да зьместу

Абрэвіятура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Абрэвіяту́ра (італ. abbreviatura ад лац. abbrevio — скарачана) — слова, утворанае з пачатковых гукаў або літар словаў, што ўваходзяць у пэўнае словазлучэньне. Зьяўляецца назоўнікам[1]. Працэс утварэньня абрэвіятураў называецца абрэвіяцыя (немарфемны)[2]. Абрэвіятуры сустракаюцца ў старажытнагрэцкіх і сярэднявечных тэкстах, напрыклад DN — скарачэньне ад «Dominus Noster»[3]. Абрэвіяцыя пашырылася ў эўрапейскіх мовах напачатку XX стагодзьдзя, у беларускай мове — ў 1920-я гады. У сучаснай беларускай мове паводле структуры вылучаюцца наступныя абрэвіятуры: ініцыяльныя (з пачатковых літар — ВНУ або гукаў — ААН), складовыя (з пачатковых частак слоў — сельмаг), зьмяшанага (складова-ініцыяльнага) тыпу; утвораныя з часткі першага слова і канцавой — другога (мапед); с пачатковай часткі і цэлага слова (дзяржзаказ, медпункт[4]).

  1. ^ Абрэвіятура // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. — С. 41.
  2. ^ Гваздовіч Г. А. Спосабы словаўтварэння // Беларуская мова: Вучэб. дапам. для 10 кл. агульнаадук. шк. з бел. мовай навуч.. — Мн.: Нар. асвета, 1999. — С. 106. — ISBN 985-03-0962-8
  3. ^ abbreviation (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 26 жніўня 2024 г.
  4. ^ Валочка Г. М. Беларуская мова ў табліцах і схемах. — Мн.: ТАА «Юніпрэс». — С. 37. — ISBN 985-6588-16-2