Квебекскі ўніверсітэт у Манрэалі
Выгляд
Квебекскі ўніверсітэт у Манрэалі | |
---|---|
фр.: Université du Québec à Montréal | |
Арыгінальная назва | фр.: Université du Québec à Montréal |
Заснаваны | 1969 |
Рэктар | Magda Fusaro[d], Léo A. Dorais[d] і Roch Denis[d][1] |
Студэнты | 43 140 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Манрэаль, Квебек, Канада |
Сайт | uqam.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Квебекскі ўніверсітэт у Манрэалі (фр.: Université du Québec à Montréal) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Манрэаль у правінцыі Квебек, Канада.
Агульная характарыстыка
Універсітэт быў заснаваны 9 красавіка 1969 года урадам Квебека шляхам зліцця школы прыгожых мастацтваў, каледжа Святой Марыі і шэрага меншых школ. Ён прапануе ступені бакалаўра, магістра і доктара. Гэта адзін з двух франкамоўных універсітэтаў Манрэаля, нароўні з Манрэальскім ўніверсітэтам, і толькі 1% яго студэнтаў з'яўляецца англамоўнымі.
Структура
Факультэты
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт адукацыі
- Факультэт камунікацыі
- Факультэт паліталогіі і права
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт менеджменту
Інстытуты і школы
- Школа моды
- Інстытут феміністычных студый
- Інстытут кагнітыўных навук
- Інстытут экалагічных навук
- Інстытут міжнародных студый
- Інстытут грамадскага здароўя
- Школа тэатра
- Школа філалогіі
- Школа сацыяльнай працы
- Школа візуальных мастацтваў і медыяў
- Інстытут спадчыны
- Міжнародная даследчая група па правам жывёл
Крыніцы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квебекскі ўніверсітэт у Манрэалі
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы