Перайсьці да зьместу

Шахтар Данецк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шахтар Данецк
Поўная назва Шахтар Донецьк
Заснаваны 24 траўня 1936
Горад Данецк, Украіна
Стадыён Мэталіст, Харкаў
Умяшчальнасьць: 40 003
Прэзыдэнт Рынат Ахметаў[d]
Кіраўнік Рынат Ахметаў[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
shakhtar.com (укр.)​ (анг.)​ (пол.)

«Шахтар» (па-ўкраінску: Шахтар) — украінскі футбольны клюб з гораду Данецку. Заснаваны ў 1936 годзе. 15-разовы чэмпіён Украіны, 14-разовы ўладальнік Кубка Ўкраіны. Чатырохразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка УЭФА (2009). Прэзыдэнт футбольнага клюбу «Шахтар» — Рынат Ахмэтаў (з кастрычніка 1996 году). Адна з чатырох камандаў, якая ніводнага разу не пакідала найвышэйшую лігу чэмпіянату Ўкраіны з моманту ейнага заснаваньня. Каманду часта называюць «гарнякамі». Таксама вельмі папулярная мянушка — «краты», якая ўжываецца ворагамі клюбу, хоць у апошні час яна распаўсюдзілася сярод заўзятараў. Таксама на эмблеме ультрас «Шахтару» намаляваныя перакрыжаваныя малаткі ў крузе.

Клюб выступаў на «Данбас-Арэне», адкрыцьцё якой было праведзена 29 жніўня 2009 году. Першы матч на гэтым стадыёне «Шахтар» правёў 27 верасьня гэтага ж году. Матч скончыўся зь лікам 4:0, супернікам была кіеўская «Абалонь». Першы гол на новым стадыёне з пэнальці забіў Жадсан. Гуляючы на «Данбас-Арэне», «Шахтар» не прайграваў з моманту адкрыцьця стадыёну да 9 красавіка 2011 году — матч скончыўся зь лікам 0:1, супернікам была кіеўская «Абалонь».

Да першага чэмпіянату СССР было дапушчана 27 камандаў, разьмеркаваных па сілах на чатыры групы. У групе «В» паводле рашэньня Ўсесаюзнага камітэту фізкультуры месца для ўдзелу ў спаборніцтвах было прадастаўлена камандзе вугальшчыкаў Данбасу. Каманда атрымала ганарлівае імя «Стаханавец» у гонар знакамітага наватара шахтарскага руху Аляксея Стаханава.

Касьцяк каманды склалі футбалісты гарлоўскага й сталінскага «Дынама». Першы матч (на першынство УССР) «стаханаўцы» правялі 12 траўня 1936 году ў Горлаўцы на стадыёне імя Баліцкага, супернікам стала каманда адэскага «Дынама». 15 тысячаў гледачоў сталі сьведкамі гэтай падзеі. Матч скончыўся зь лікам 2:3. Першы ж афіцыйны матч «Стаханавец» правёў у Казані супраць яшчэ аднаго «Дынама» й саступіў зь лікам 1:4 (аўтарам адзінага гола ў складзе «гарнякоў» і адпаведна першага ў чэмпіянатах стаў Фёдар Манаў).

Узмацніўшы склад найлепшымі футбалістамі Данбасу, «Стаханавец» у 1938 годзе дамогся права прадстаўляць свой край у групе наймацнейшых. І хоць наступныя тры гады каманда стабільна займала 11—12 месцы, прэса й футбольныя спэцыялісты давалі высокую ацэнку гульні Данбаскага калектыву. Вайна засьпела «Стаханавец» на пятым месцы турнірнай табліцы. Чэрвень 1941 году — адмысловая старонка ў гісторыі каманды. «Стаханавец» перамог у Маскве чэмпіёнаў краіны маскоўскае «Дынама», выйграў у Менску й зноўку ў Маскве (у другой прафзьвязнай каманды). А 24 чэрвеня, праз два дні пасьля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, саступіў дома «Трактару» (пасьля пачатку вайны матчы згулялі ў Сталіна й Тбілісі).

1946 год, як і наступны 1947, каманда правяла ў другой групе. Наступствы вайны ўсё яшчэ адбіваліся ня толькі на камплектаваньні каманды, але й на трэніровачным працэсе. Так, на зборы ў Сочы «Стаханавец» з-за элемэнтарнай адсутнасьці нетраўмаваных брамнікаў прыцягваў да трэніровачных гульняў маладога галкіпэра сухумскага «Дынама» Ўладзімера Марганія, які пасьля стаў вядомым брамнікам тбіліскага «Дынама».

У ліпені 1946 году таварыства «Стаханавец» было пераўтворана й атрымала назву «Шахтар», якое з гэтага часу аб’ядноўвала калектывы фізкультуры вугальных прадпрыемстваў усіх басэйнаў краіны. Наймацнейшая каманда Данбасу стала называцца «Шахтар» (Сталіна). У 1947 годзе каманду ўзначаліў вопытны маскоўскі трэнэр Аляксей Кастылёў. Як сьледзтва, каманда ва ўкраінскай зоне заняла другое месца з 13 удзельнікаў. А ўжо наступны сэзон паказаў, што каманда перарасла ўзровень другога эшалёну. Стабільныя вынікі, якія дэманстраваў «Шахтар» апошнія гады, давалі падставу прэтэндаваць на месца сярод найлепшых камандаў краіны, што і адбылося ў чэмпіянаце 1949 году.

  • Уладальнік Кубка Ўкраіны (14):
    • 1995, 1997, 2001, 2002, 2004, 2008, 2011, 2012, 2013, 2016,
    • 2017, 2018, 2019, 2024
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Лясына Траарэ 2001
4 Сьцяг Харватыі ПА Бартал Франьіч (ар. Вольфсбург) 2000
5 Сьцяг Украіны Аб Валеры Бондар 1999
6 Сьцяг Украіны ПА Тарас Сьцепаненка (капітан) 1989
7 Сьцяг Бразыліі Нап Эгіналду 2004
8 Сьцяг Украіны ПА Дзьмітры Крыськіў 2000
9 Сьцяг Украіны Нап Марыян Швэд 1997
10 Сьцяг Украіны ПА Георгі Судакоў 2002
11 Сьцяг Украіны Нап Аляксандар Зубкоў 1996
12 Сьцяг Украіны Бр Цімур Пузанкоў 2003
13 Сьцяг Бразыліі Аб Пэдрыньню 2002
14 Сьцяг Украіны Нап Даніла Сікан 2001
16 Сьцяг Грузіі Аб Іраклі Азараві 2002
17 Сьцяг Бразыліі Аб Вінісіюс Тобіяс 2004
18 Сьцяг Тунісу Аб Аляа Грам 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Украіны Нап Антон Глушчанка 2004
21 Сьцяг Украіны ПА Арцём Бандарэнка 2000
22 Сьцяг Украіны Аб Мікола Матвіенка 1996
24 Сьцяг Украіны ПА Віктар Цуканаў 2006
26 Сьцяг Украіны Аб Юхім Канопля 1999
29 Сьцяг Украіны ПА Ягор Назарына 1997
30 Сьцяг Бразыліі ПА Марлон Гомэс 2003
31 Сьцяг Украіны Бр Дзьмітры Рызнык 1999
37 Сьцяг Бразыліі Нап Кевін 2003
38 Сьцяг Бразыліі Нап Пэдрыньню 1998
39 Сьцяг Бразыліі Нап Нэвэртан 2005
48 Сьцяг Украіны Бр Дзяніс Твардоўскі 2003
72 Сьцяг Украіны Бр Кірыл Фясюн 2002
74 Сьцяг Украіны Аб Мар’ян Фарына 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]