Перайсьці да зьместу

Судан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат зьмяніў: na:Tudan
д r2.7.2) (робат выдаліў: map-bms:Sudan
Радок 131: Радок 131:
[[bjn:Sudan]]
[[bjn:Sudan]]
[[zh-min-nan:Sudan]]
[[zh-min-nan:Sudan]]
[[map-bms:Sudan]]
[[ba:Судан]]
[[ba:Судан]]
[[be:Судан]]
[[be:Судан]]

Вэрсія ад 14:41, 8 красавіка 2012

Судан
جمهورية السودان
Jumhūriyyat as-Sūdān
Сьцяг Судану Герб Судану
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: النصر لنا
(«Перамога наша»)
Дзяржаўны гімн: «نحن جند لله جند الوطن»
Месцазнаходжаньне Судану
Афіцыйная мова арабская, ангельская
Сталіца Хартум
Найбуйнейшы горад Хартум
Форма кіраваньня рэспубліка
Амар Насан аль-Башыр
Алі Асман Таха
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
16-е месца ў сьвеце
1 886 068 км²
6
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
40-е месца ў сьвеце
30 894 000
16,4/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
69 месца ў сьвеце
$123,636 млрд
$2309
Валюта Суданскі фунт (SDG)
Часавы пас EAT (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад Эгіпту і Вялікабрытаніі

1 студзеня 1956
Аўтамабільны знак SUD
Дамэн верхняга ўзроўню .sd
Тэлефонны код +249
Мапа Судану
Мапа Судану

Рэспубліка Суда́н (па-арабску: سودان‎) — дзяржава ў Паўночна-Ўсходняй Афрыцы. Мяжуе з Эгіптам на поўначы, Лібіяй на паўночным захадзе, Чадам на захадзе, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай на паўднёвым захадзе, Паўднёвым Суданам на поўдні, Эрытрэяй і Этыёпіяй на паўднёвым усходзе. На паўночным усходзе мае выхад да Чырвонага мора. СталіцаХартум. Назва краіны паходзіць ад арабскага Bilad-al-sudan, даслоўна — «краіна чорных».

Гісторыя

9—15 студзеня 2011 году адбыўся рэфэрэндум у пытаньні незалежнасьці паўднёвай часткі краіны, у выніку якога 9 ліпеня 2011 году ад Судану аддзяліўся поўдзень у выглядзе незалежнай дзяржавы Паўднёвы Судан.

Палітыка

Дзяржаўнае ўладкаваньне

Судан зьяўляецца рэспублікай, часовая канстытуцыя якой дзейнічае з 2005 году. Кіраўнік дзяржавы і ўраду — прэзыдэнт.

Парлямэнт дзьвюхпалатны — Савет штатаў (50 месцаў, абіраецца органамі кіраваньня штатаў на 6-гадовы тэрмін) і Нацыянальная асамблея (450 месцаў, у 2005 годзе былі прызначаныя прэзыдэнтам — запоўнена 360 месцаў; 355 ад прэзыдэнцкай партыі Нацыянальны кангрэс і 5 беспартыйных).

11—15 ліпеня 2010 году прайшлі прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары. Пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў абвешчаны Амар Насан аль-Башыр (68,24 %). Паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў больш за ўсё галасоў набрала партыя Нацыянальнага кангрэсу Судану.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Судану складаецца з 17 штатаў (па-арабску: wilayat‎), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 133 акругі.

Калі-некалі штаты таксама называюцца і правінцыямі:

Геаграфія

Большую частку тэрыторыі Судану займае плято (вышыня 300—1000 мэтраў), якое з поўдня на поўнач перасякае даліна ракі Ніл, утворанай зьліцьцём Белага і Блакітнага Нілу. У раёне зьліцьця знаходзіцца сталіца краіны, Хартум. Усе рэкі адносяцца да басэйну Нілу. Яны выкарыстоўваюцца як крыніцы арашэньня, натуральныя водныя шляхі, зьмяшчаюць таксама значныя запасы гідраэнэргіі.

На поўначы краіны — Лібійская і Нубійская пустэчы, амаль пазбаўленыя расьліннасьці (у тых пустэчах ёсьць: сухія травы і злакі, рэдкія дрэвы, паўпустыя аазісы). У цэнтры краіны — саванны і рачныя рэдкалесьсі. На поўдні — трапічныя і экватарыяльныя лясы. На ўсходзе і захадзе — горы. Найвышэйшая кропка Судану — гара Кіньеці (3187 мэтраў над узроўнем мора).

На поўдні клімат трапічны, на поўначы — сьпякотны пустэчны. Асноўныя экалягічныя праблемы — эрозія глебы і апустэчваньне.

Эканоміка

Судан — адна з самых бедных краінаў сьвету, нягледзячы на тое, што эканамічны рост за 2005 год склаў 7%.

Асновай эканомікі зьяўляецца сельская гаспадарка, у якой заняты 80% працаздольнага насельніцтва і якая складае 39% СУП. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: пшаніца, бавоўна, лён, арахіс, сорга. Значная частка сельскай гаспадаркі прадстаўлена жывёлагадоўляй (у асноўным вярблюдаў).

Прамысловасьць прадстаўлена ў асноўным невялікімі харчовымі прадпрыемствамі, і іншымі галінамі лёгкай прамысловасьці. Лічыцца, што Судан мае вялікія запасы карысных выкапняў, але гэта ніколі не дасьледавалася, і лічбавых зьвестак не існуе. Эксплюатуюцца невялікія радовішчы асбэсту, хрому, сьлюдаў.

У 1970-х гадах адкрытыя радовішчы нафты. У 1999 годзе, быў распачаты экспарт гэтай сыравіны што прывяло да таго, што краіна ў першыню за гады незалежнасьці атрымаю станоўчы гандлёвы баланс.

Дэмаграфія

Згодна зь перапісам насельніцтва 1981 году, насельніцтва краіны налічвала 21 млн чалавек. Пасьля гэтага перапісы не праводзіліся з-за грамадзянскай вайны. Па сучасных ацэнках насельніцтва павялічылася да 38 млн чалавек.

Бесьперапынны рух народаў, гандаль рабамі, зьмена формаў існаваньня, распад старажытных дзяржаў, уварваньне арабаў і эўрапейцаў прывяло да значных адрозьненьняў паміж рознымі групамі насельніцтва ў мове, рэлігіі і культуры. Разам з тым межы краіны падзяляюць такія народы як нубійцы на поўначы краіны, азандэ на паўднёвым захадзе і латука на поўдні.

Для Судану характэрна наяўнасьць дзьвюх культурных традыцыяў — арабскай і чорнай афрыканскай. У кожнай зь іх існуюць сотні этнічных племянных і моўных адрозьненьняў.

Паўночныя правінцыі займаюць большую частку Судану. Тут знаходзіцца большасьць гарадоў краіны. Большасьць насельніцтва паўночнага Судану — арабамоўныя мусульмане, рознага этнічнага паходжаньня, так сама большасьць зь іх карыстаецца і роднай мовай.

На поўдні і захадзе краіны жывуць у асноўным народы нэгроіднай расы. Большасьць зь іх захоўвае мясцовыя традыцыйныя веры ці прыхільнікі хрысьціянства. Для поўдня краіны характэрна сельскагаспадарчая эканоміка. Грамадзянская вайна, якая цягнецца тут з моманту атрыманьня краінай незалежнасьці, мае катастрафічныя наступствы для эканомікі і насельніцтва ўвогуле.

Большая частка насельніцтва знаходзіцца ў даліне Нілу і яго прытокаў. Самая высокая шчыльнасьць насельніцтва ў асноўным хлапкаробчым раёне краіны — паўночнай частцы міжрэчча Белага і Блакітнага Ніла. Пустэльныя раёны амаль незаселеныя.

Асноўныя гарады краіны: Хартум, Амдурман, Паўночны Хартум, Порт-Судан.

Вонкавыя спасылкі

Судансховішча мультымэдыйных матэрыялаў


ak:Sudan