Перайсьці да зьместу

Вараш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вараш
укр. Вараш
Герб Варашу Сьцяг Варашу
Першыя згадкі: 1973
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Плошча: 11,3 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 41 846 чал.
шчыльнасьць: 3703,19 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-3636
Паштовы індэкс: 34400
КОАТУУ: 5610700000
Геаграфічныя каардынаты: 51°20′24″ пн. ш. 25°51′3″ у. д. / 51.34° пн. ш. 25.85083° у. д. / 51.34; 25.85083Каардынаты: 51°20′24″ пн. ш. 25°51′3″ у. д. / 51.34° пн. ш. 25.85083° у. д. / 51.34; 25.85083
Вараш на мапе Ўкраіны
Вараш
Вараш
Вараш
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт места

Ва́раш (па-ўкраінску: Вараш; да 2016 году — Кузьняцоўск) — места абласнога падпарадкаваньня ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Стыр. Насельніцтва 41 846 чал. (2015).

Знаходзіцца за 156 км ад Роўна, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Рафалаўка на лініі КовельСарны.

Былая назва места атрымала ў гонар савецкага выведніка Мікалая Кузьняцова.

  • 1973: заснаваньне паселішча як места-сатэліта Ровенскай АЭС на месцы колішняй вёскі Вараш, вядомай з 1776 року.
  • 1977: атрымаў афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.
  • 1980: пуск першага энэргаблёку РАЭС.
  • 1984: атрымаў статус места.
  • 1991 — 31,7 тыс. чал.[1]
  • 2001 — 40,1 тыс. чал.
  • 2009 — 40,5 тыс. чал.
  • 2015 — 41 846 чал.

Працуе Ровенская АЭС.

  1. ^ Кузнецовск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варашсховішча мультымэдыйных матэрыялаў